Спадчына: Кандрашук Наталля Пятроўна
Аўторак, 03 Кастрычнік 2023 14:46
3 кастрычніка 2023 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Наталлі Пятроўны Кандрашук (1973), літаратара, паэтэсы
Наталля Пятроўна Кандрашук нарадзілася 3 кастрычніка 1973 г. у в. Камянюкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Пётр Рыгоравіч, – па адукацыі інжынер лясной гаспадаркі, усё жыццё прысвяціў Нацыянальнаму парку «Белавежская пушча». Маці, Ганна Мікалаеўна, – па адукацыі педагог, спачатку працавала настаўніцай матэматыкі ў школе, потым – экскурсаводам у музеі прыроды Белавежскай пушчы, загадчыцай Камянюкскай сельскай бібліятэкі.